24 верасня ў нашай школе пяцікласнікі разам з бацькамі ў рамках тыдня роднай мовы знаёміліся з дзейнасцю краязнаўчыга музея.
24 верасня ў нашай школе пяцікласнікі разам з бацькамі ў рамках тыдня роднай мовы знаёміліся з дзейнасцю краязнаўчыга музея. Спачатку юныя аматары краязнаўчага таварыства, вучні 8А класа, пазнаёмілі сваіх малодшых сяброў і іх бацькоў з цікавымі звесткамі аб навакольнай прыродзе, пра якія яны даведаліся пад час работы над праектам “Свет вакол нас”. Вучні распавялі, што першыя расліны і лясныя дарункі (грыбы і ягады)—гэта цудоўны падарунак і лекар ад многіх хвароб, што з жыццём навакольных птушак звязана многа неверагодных рэчаў. У шыі птушкі больш пазванкоў, напрыклад, чым у шыі жырафы, а голуб адрознівае больш адценняў колераў за чалавека, і каштаваў ён у старажытнасці столькі, колькі племянны жарабец.
Далей васьмікласнікі наладзілі невялічкі конкурс. Яны прапанавалі крыжаванку, па нядаўна агучаных звестках, потым папрасілі адгадаць загадкі, у якіх былі зашыфраваны вобразы прыроды, а затым удзельнікам патрэбна было падпісаць па-беларуску адлюстраванае на здымках. Пераможцы атрымалі ганаровую грамату і духмяныя яблыкі, якія яны падзялілі паміж усімі астатнімі ўдзельнікамі, бо, як звычайна, у першую чаргу перамагае сяброўства.
Затым гасцям была прапанавана экскурсія ў школьны краязнаўчы музей “Зямля пад белымі крыламі” да экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе вучням расказалі аб вялікім злачынстве фашыстаў, аб важнасці захавання памяці пра тыя падзеі, якое пачынаецца з іх уласных сямейных фотаальбомаў.
Сярод партрэтаў з акцыі “Беларусь памятае”, якія ўвайшлі ў склад выставы, адна з пяцікласніц пазнала сваю прабабку, звесткі пра якую прынёс калісьці стрыечны брат. Цяпер дзяўчынка сама будзе распавядаць пра гераіню свайго сямейнага альбома. І гэта добра, што ініцыятыва старэйшых пераходзіць да малодшых з роду, а подзвігі продкаў будуць жыць праз пакаленні.
Шышла С.В.