Я люблю беларускую мову! Пад такім дэвізам у пачатковай школе прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.
Родная мова… Непаўторная, гучная, сакавітая… Таямнічая, мудрая, самабытная… Менавіта такая наша родная беларуская мова!
Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Яны запаўняюць усё навакол нечым жаданым і непаўторным. Наша мова пявучая, вобразная, шчырая. Такія азначэнні можна называць бясконца. Зразумела адно: мова – гэта скарб, які застаўся нам у спадчыну.
Родная мова шмат не патрабуе. Чым больш людзей будзе размаўляць па-беларуску, тым лепш. З памылкамі ці на чыстай літаратурнай, з маленства ці з вучобы ў школе — гэта не так важна. Галоўнае, каб беларусы разумелі вартасць роднай мовы, не баяліся карыстацца ёй, каб бачылі, якая яна прыгожая, зручная і багатая! Толькі таму, хто шчыра любіць і вывучае родную мову, адкрываюцца ўсе яе скарбы.
Я люблю беларускую мову! Пад такім дэвізам у пачатковай школе прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.