Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: +375-177-97-60-05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65а

"Вытокі дабра". Дзень 3

27.07.2023
"Вытокі дабра". Дзень 3

«Я – грамадзянін Беларусі» – пад такім дэвізам прайшоў трэці САМАБЫТНЫ дзень у аздараўленчым лагеры «Вытокі дабра» сацыяльна-педагагічнага профілю.

Акцыя «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску» задала настрой на ўвесь дзень.

Дзеці «рабілі» мову каляровай. Яны паспрабавалі адказаць на пытанне «Якімі бываюць словы?». Далей іх «закруціў» квэст «Мой Барысаў».

Падчас краязнаўчай экскурсіі ў старадаўні сядзібна-паркавы комплекс «Крычынскі сад» дзеці дакрануліся да мінулага свайго роднага краю. Знакамітая алея ліп, белыя лебедзі, буслы, маляўкі рыб - усё выклікала захапленне нашых юных выхаванцаў.

Усе жадаючыя прынялі ўдзел у вырабе беларускай лялькі.

А тэатр-экспромт «Муха-пяюха» завяршыў гэты займальны дзень.

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих