Навучэнцы Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай мастацкай студыі "Палітра" сталі пераможцамі Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”
Булай Аляксандр, Жытнікава Васіліса і Куліновіч Яраслава, навучэнцы Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай мастацкай студыі "Палітра" дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 24 г. Барысава" сталі пераможцамі Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”, прысвечанай Году гістарычнай памяці, у намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" і узнагароджаны дыпломам III ступені.
З 22 верасня па 15 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках конкурсу прайшла рэспубліканская выстава “Я родным краем ганаруся”.
Арганізатары выставы-конкурсу: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Мэта выставы-конкурсу – фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей і моладзі.
На выставе былі прадстаўлены творчыя работы ў наступных намінацыях: “Выяўленчае мастацтва”; “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”; “Літаратурная творчасць”; “Анімацыйны фільм”; “Мастацкая фатаграфія”.
Тэматыка работ – “Гістарычная спадчына: ад мінулага да сучаснасці”, “Нацыянальныя здабыткі: творчасць, навука і спорт”, “Беларусы: пераемнасць, каштоўнасць, адзінства”.
Ржэуцкая Марыя Мікалаеўна, кіраўнік студыі "Палітра"