21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні 4 "Г" класа наведалі ў школьнай бібліятэцы выставу кніг на беларускай мове.
21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні 4 "Г" класа наведалі ў школьнай бібліятэцы выставу кніг на беларускай мове. Наталля Алегаўна правяла конкурс на лепшага чытальніка беларускіх твораў. Вучні ўзгадалі вершы, казкі, апавяданні, якія чыталі на ўроках літаратурнага чытання. Яшчэ дзеці пабывалі перакладчыкамі: перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. У класе мы аформілі насценгазету да дня роднай мовы. Запісалі там вершы беларускіх аўтараў, свае любімыя словы на роднай мове.
Класны кіраўнік 4 "Г" класа В.В.Юзава