Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на гэтай зямлі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма ўсіх мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы
Першы дзень Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова» прайшоў для пачаткоўцаў цікава, запамінальна і ярка.
Прыемная нечаканасць – арт-праект «Васількі-валошкі» – забяспечыла цудоўны настрой, заахвоціла на далейшую працу.
Традыцыйная, але ад гэтага не менш любімая, акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» паказала любоў вучняў да роднай мовы, іх захапленне прыгажосцю і мілагучнасцю беларускага слова.
Прэзентацыя віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове» у поўнай меры пацвердзіла гэта. Сярод актыўных прыхільнікаў роднай мовы вучні 1 «Б», 1 «Г», 2 «А», 2 «Б», 2 «Г», 4 «А», 4 «Б», 4 «В» класаў.
Пазнавальна прайшоў дзень і ў групах падоўжанага дня. Крыжаванкі-тлумачанкі «здаліся пад напорам» выхаванцаў Бароўскай С.В., Слайкоўскай Т.Ι.
Веды, цікаўнасць і добры настрой забяспечылі поспех праведзеных мерапрыемстваў.
Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на гэтай зямлі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма ўсіх мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы.
Да сустрэчы!
Спецкор Алена Георгіеўна Хахлунова, кіраўнік ШМА