На гэты раз паралель 5-ых класаў наведала музей СШ № 17 г. Барысава, дзе вучні пазнаёміліся з гісторыяй адважнага жаночага авіяцыйнага палка М. Расковай
Канікулы – гэта час не толькі для адпачынку, але і для знаёмства з традыцыямі і гісторыяй роднага горада. На гэты раз паралель 5-ых класаў наведала музей СШ № 17 г. Барысава, дзе вучні пазнаёміліся з гісторыяй адважнага жаночага авіяцыйнага палка М. Расковай, які за баявыя дзеянні ў небе над нашым горадам атрымаў у назву яшчэ і слова “барысаўскі”.
Гісторыя бясстрашных дзяўча-лётчыц, якія так адчайна набліжалі Перамогу, упраўляючыся з цяжкімі бамбардзіроўшчыкамі Пе-2, захапіла юных піянераў. Яны з цікавасцю слухалі аповед пра стварэнне палка, разглядалі яго баявы шлях, узнагароды, асабістыя рэчы лётчыц, упершыню ўбачаныя гільзы снарадаў і чарговы раз адчулі, якім жа вялікім подзвігам з’яўлялася змаганне ў той страшэннай вайне.
Акрамя таго, пяцікласнікі даведаліся пра нязломных маладых танкістаў, якія стаялі на смерць, не пускаючы ворага ў горад летам 1941-га, пачулі сумны аповед пра здзекі з яго жыхароў фашысцкімі захопнікамі і іх бесчалавечнае знішчэнне ў канцэнтрацыйных лагерах.
Кажуць, веданне сваёй гісторыі дае чалавеку ўсведамленне адказнасці за родны край. І вельмі добра, калі гэта адбываецца з самага дзяцінства.