Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: +375-177-97-60-05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65а

Канікулы з карысцю

29.03.2023
Канікулы з карысцю

Вучні 5-ых класаў ДУА "Сярэдняя школа№ 24г. Барысава" працягваюць  праводзіць канікулы з карысцю.


Вучні 5-ых класаў ДУА "Сярэдняя школа№ 24г. Барысава" працягваюць  праводзіць канікулы з карысцю. На гэты раз аб’ектам іх наведвання стала экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны “Памяць на крыві”, размешчаная ў ДУ “Барысаўскі аб’яднаны музей”, якую яны наведалі, нагдедзячы на моцны вецер і снег.
Да таго ў школьным краязнаўчым музеі з падобнай экспазіцыі вучні ўжо даведаліся пра паняцце “генацыд”, колькасць месцаў масавага знішчэння ў родным горадзе і колькасць бязвінных ахвяр; яны чулі ўспаміны продкаў, перажыўшых вайну і слухалі аповед аб сёстрах Хатыні.
Цяпер яны вырашылі шырэй і глыбей даведацца пра той страшны час. Вучні пачулі пра змаганне барысаўчан ў час акупацыі, на ўласныя вочы ўбачылі рэчы ваеннага часу і зброю: машынку, на якой друкавалі лістоўкі, адзенне ваенных і вязняў нямецкіх лагераў, самы сапраўдны ручны кулямёт Дзегцярова, бутэлькі з гаручым рэчывам і інш.  Акрамя таго, юныя краязнаўцы даведаліся пра герояў ваеннага часу.
Усё гэта –карысныя веды, бо неабходна памятаць жахлівае мінулае, каб цаніць і берагчы тое, светлае, што маем сёння.

 

Шышла Святлана

Версия сайта для слабовидящих