Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

“Каб мова беларуская гучала”

27.02.2023
“Каб мова беларуская гучала”

З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай дзейнасці і падтрымцы творчай ініцыятывы ў нашым класе былі праведзены розныя заняткі ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы.


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Рашэнне аб увядзенні Дня роднай мовы ў штогадовы план мерапрыемстваў было прынята на 30-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў 1999 годзе. 
Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша беларуская мова! На кожны выпадак знойдзецца ў ёй  патрэбнае слова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёр і лясоў.
І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай дзейнасці і падтрымцы творчай ініцыятывы ў нашым класе былі праведзены розныя заняткі ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы.
Так атрымалася, што ў раскладзе ўрокаў у нас быў урок беларускай мовы і таксама урок літаратурнага чытання.
Дзень пачаўся з ўзаемнага прывітання і пажаданні поспехаў у вучобе. Так супала, што менавіта ў гэты дзень нам давялося пісаць кантрольны слоўнікавы дыктант, таму дарэчы было правесці гульню-паўтарэнне "Слоўнікавыя спаборніцтвы". Гэта дазволіла наладзіцца на сур'ёзную працу.
На перапынках гулялі ў ужо ўпадабаныя гульні з беларускімі словамі, слухалі аўдыёказкі на беларускай мове з дамамогай R- кодаў, праяўлялі кемлівасць, разгадваючы загадкі, крыжаванкі, філворды. 
А  факультатыў “Вытокі роднай мовы” мы правялі ў школьнай бібліятэцы, дзе пазнаёміліся з выставай навінак дзіцячай літаратуры, выдадзенай на роднай мове. Таксама нам спадабалася выстава "Разнастайнасць слоўнікаў на беларускай мове". Пагулялі ў перакладчыкаў прыказак і прымавак. Было вельмі цікава прасачыць, як мяняецца сэнс у працэсе перакладу. А ў канцы занятку мы правялі невялікі конкурс на лепшага чытача.
Свята роднага слова завяршылася, але беларуская мова працягвае гучаць у школе. Ужо на гэтым тыдні будзе праводзіцца вясёлае свята Масленіцы з гульнямі, карагодамі, смачнымі блінцамі. І будзе гучаць на ім беларуская мова. Гэта дае надзею на шчаслівую будучыню нашай роднай мовы.

 Настаўнік 3 “Д” класа  Кульша Н.А.


 

Версия сайта для слабовидящих