Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Экскурсія ў Цэнтар традыцыйнай культуры

06.11.2022
Экскурсія ў Цэнтар традыцыйнай культуры

Вучні 5б і в класаў нашай школы пазнаёміліся з Цэнтрам традыцыйнай культуры і паспрабавалі самі вырабіць сувенірчык з гліны.


Хто са школьнікаў не любіць канікулаў!? Вядома ж, усе іх заўсёды чакаюць, бо можна хоць крыху адпачыць ад бясконцых урокаў, дамашніх заданняў. Але куды цікавей правесці канікулы, аб чымсьці новым даведаўшыся, з чым-небудзь пазнаёміўшыся.

Менавіта такую магчымасць атрымалі вучні 5б і в класаў нашай школы, які пазнаёміліся з Цэнтрам традыцыйнай культуры і паспрабавалі самі вырабіць сувенірчык з гліны. Як вядома, ганчарства –адзін з самабытных промыслаў Беларусі. Керамічныя вырабы, кафля, напрыклад, ў далёкім 16-17 стст. была шырока вядома за межамі краіны і карысталася попытам. У нашым школьным краязнаўчым музеі ёсць раздзел ганчарства, дзе распавядаюць пра гліняныя вырабы. Але зусім іншая справа самім далучыцца да гэтага рамяства!

Супрацоўнікі Цэнтра займальна распавядалі вучням пра ўласцівасці гліны, асаблівасці работы з ёй, прапанаваўшы дзецям самім зрабіць невялікія сувеніры. Хтосьці ляпіў званочак, хтосьці елачку, а хтосьці саву і нават коціка!

Паўтары гадзіны праляцелі імгненна. На развітанне вучні выказвалі  шчырую ўдзячнасць супрацоўнікам цэнтра за цярпенне і цікавы занятак, а таксама абяцалі яшчэ праехаць сюды, каб пазнаёміцца з іншымі традыцыйнымі рамёствамі сваіх продкаў.

Версия сайта для слабовидящих