Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх  і гучы вечна ярка і нова

22.02.2023
Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх  і гучы вечна ярка і нова

Да Дня роднай мовы вучні старанна  рыхтаваліся: вывучылі на памяць вершы М.Танка, У. Дубоўкі, А. Бачылы, Я.Купалы, Я.Коласа, пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра беларускую мову, склалі крыжаванку.


Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх  і гучы вечна ярка і нова. Мова продкаў маіх і нашчаткаў маіх - Беларуская родная мова
Сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю.Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.  Мы з вамі жывём у Беларусі. Беларусь - наша Радзіма. Тут мы вучымся, тут мы будзем працаваць. Тут жывуць нашы таты і мамы, дзядулі і бабулі. І мова беларуская з'яўляецца для нас роднай .21лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. А Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. З такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. У гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Многія з іх пад пагрозай знішчзння. Дзеля захавання моў і быў абвешчаны гэты дзень - каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. Родная  наша беларуская мова...Яна вельмі мілагучная, ласкавая, як маці, выткана з цёплых сонечных праменняў, з шуму нашых лясоў, з блакіту азёр, з гора і радасці. Беларуская родная мова -гэта душа  нашага народа, наша святыня, якую трэба паважаць і шанаваць. Да Дня роднай мовы вучні старанна  рыхтаваліся: вывучылі на памяць вершы М.Танка, У. Дубоўкі, А. Бачылы, Я.Купалы, Я.Коласа, пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра беларускую мову, склалі крыжаванку. Правялі конкурс "Знаўцы роднай мовы". Хочацца пажадаць нам усім не саромецца размаўляць на роднай мове, любіць і шанаваць нашу мову.

 

А.Астапенка

Версия сайта для слабовидящих