Сімвалічна, што Год гістарычнай памяці адзначаны вялікай падзеяй у культурным жыцці Беларусі – 140-годдзем з дня нараджэння беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Сімвалічна, што Год гістарычнай памяці адзначаны вялікай падзеяй у культурным жыцці Беларусі – 140-годдзем з дня нараджэння беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам, бо яны сталі народнымі прарокамі, зазірнулі ў душу беларусаў, паказалі іх характар, выказалі спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу «людзьмі звацца», вучылi бачыць, разумець і адчуваць родную прыроду. Янка Купала і Якуб Колас пры жыцці паспелі адчуць народную любоў і ўдзячнасць.Іх імёнамі названы вуліцы, праспекты, тэатры. А ў Цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева пачала працаваць выстава “Свет Купалы і Коласа”.Больш за 60 твораў юных барысаўскіх мастакоў прадстаўлены ў галерэі “Праменад”. Экспазіцыя прысвечана 140 годдзю з дня нараджэння класікаў. Вучні трэціх класаў сталі гасцямі гэтай выставы. Экскурсавод Анжэла Анатольеўна запрасіла нас у віртуальнае літаратурнае падарожжа па старонках біяграфіі і творчасці славутых пісьменнікаў,якія адлюстраваны ў творчых работах юных мастакоў Барысаўшчыны. . Малюнкі розныя па мастацкаму ўзроўню, тэхніцы выканання, але адчуваецца зацікаўленасць і неабыякавасць аўтараў да тэмы. Ёсць тут малюнкі герояў твораў пісьменнікаў: “Сымон – музыка”, “Бандароўна”,Кастусь з “Новай зямлі”, “Паўлінка”. партрэты юбіляраў, мясцовыя краявіды, адлюстраванне восеньскіх з’яў, звычаяў беларусаў,народных абрадаў і святаў.
А падчас хвілінак паэзіі пісьменнікаў-юбіляраў , вучні ўзгадалі або пазнаёміліся з вершам “Ручэй”,”Зіма”, “Хлопчык і лётчык” з урыўкамі з паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка” . Гэта дало магчымасць дзецям убачыць у творах класікаў непаўторны пейзаж нашага роднага краю і запомніць прыгожыя карціны прыроды Беларусі.
Вынікам падарожжа стала віктарына па творах Я. Купалы і Я. Коласа.
Да кожнай творчай работы Анжэла Анатольеўна прапанавала падабраць некалькі радкоў з вершаў ці прозы пісьменнікаў. На дапамогу вучням прыйшлі мы, настаўнікі.Напрыканцы сустрэчы мы пажадалі супрацоўнікам бібліятэкі поспехаў у іх плённай працы.
А.Я.Астапенка