Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

140 - годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

11.11.2022
140 - годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

2 “Г” і 2 “А” класы адправіліся ў БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АКАДЭМIЧНЫ ТЭАТР ЮНАГА ГЛЕДАЧА.


У рамках святкавання 140 - годдзя з дня нараджэння выдатнага народнага паэта Беларусі – Якуба Коласа, 2 “Г” і 2 “А” класы адправіліся ў БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АКАДЭМIЧНЫ ТЭАТР ЮНАГА ГЛЕДАЧА, які знаходзіцца ў г. Мінску.Чаму туды?Менавіта ў гэтым тэатры праходзіць музычна - пластычная пастанова  “Казкі дзядзькі Якуба”. Асновай для спектакля стала казка Якуба Коласа “Асінае гняздо” із зборніка “Казкі жыцця”.У спектаклі паднімаюцца розныя праблемы: жосткасць, сквапнасць, варожасць.Дзецям прапанавалі разам з героямі спектакля перанесціся на чароўную лясную паляну. Ёсць тут у пастанове і нявідзімы персанаж – прырода ,якая  рэагуе на паступкі дзяцей і адкрывае ім галоўны сакрэт: усё кругом – жывое і трэба беражліва адносіцца адзін да аднаго, да асяродзя.Прырода, Зямля – усё жывое. І чалавечнасць заключаецца ў тым, каб нікому не нашкодзіць.Яркія касцюмы,  вясёлыя жарты, танцы і песенкі, складзеныя з вершаў паэта, прыйшліся па душэ нашым вучням.

Версия сайта для слабовидящих