Васьмікласнікі ўзгадалі дзейнасць піянеркі- падпольшчыцы Валі Сакаловай, камсамолкі-падпольшчыцы і сувязной Люсі Чалоўскай
Вучні 8В,Г класаў напярэдадні 81-й гадавіны Перамогі наведалі экспазіцыю "81 год памяці" ў школьным музеі. Яны яшчэ раз ўспомнілі пра падзеі першых дзён вайны ў горадзе, бліжэй пазнаёміліся са зброяй таго часу і тым, дзе элементы той зброі выкарыстоўваюцца да сённяшняга дня.
Вядома, што поплеч з мужчынамі ў тыя страшэнныя гады змагаліся і жанчыны. Васьмікласнікі ўзгадалі дзейнасць піянеркі- падпольшчыцы Валі Сакаловай, камсамолкі-падпольшчыцы і сувязной Люсі Чалоўскай;
пазнаёміліся з подзвігам дзяўчыны- медыка Марыі Комар, па-звярынаму замучанай фашыстамі, дзейнасцю хірурга партызанскага шпіталя на возеры Палік, дзе было захавана жыццё больш як 600-м байцам, В.Ц. Бакун.
Адным словам, жывая памяць яшчэ раз кранулася вушэй сучаснай моладзі, каб нагадаць, як цяжка здабывалася іх сённяшняя свабода і аддаць даніну памяці тым, хто не зламаўся пад сталёвым фашысцкім абцасам.