Гэты занятак узбагаціў веды малодшых школьнікаў пра лясныя таямніцы і наблізіў іх да роднай зямлі.
Юныя краязнаўцы сёння, дваццаць першага лістапада, для вучняў 4-х класаў наладзілі самую сапраўдную завочную экскурсію ў беларуская лясы і балоты. Яны паказалі малодшым школьнікам незвычайныя здымкі з жывой прыроды: камель дрэва, што нагадвае курыную нагу хаткі Бабы Ягі з казкі, вялізную вывараць на 4 метры, дзе мог бы зрабіць бярлог мядзведзь, незвычайны плыт з балотных купін на лясным возеры і шмат іншых дзівосаў, створаных прыродай, - непераўзыдзеным майстрам выяўленчага мастацтва.
Акрамя таго, краязнаўцы пазнаёмілі малодшых школьнікаў з ляснымі ягадкамі і іх лекавымі ўласцівасцямі, таксама распавялі легенды пра ўзнікненне некаторых ягадак.
Напрыканцы ў якасці рэфлексіі яны папрасілі пазнасць на здымку лясныя дары і падпісаць іх на беларускай і рускай мовах, а потым адказаць на пытанні крыжаванкі, дзе было зашыфравана слова " вітамінка".
Думаецца, што гэты занятак узбагаціў веды малодшых школьнікаў пра лясныя таямніцы і наблізіў іх да роднай зямлі.
#24школаБорисов
#24школаБорисов_6день