Як не паддаца спакусам і захаваць сваё здароўе 25.01. вырашалі вучні 7-х і 8-х класаў нашай школы на мерапрыемстве, прысвечаным здароваму ладу жыцця.
У 19-ым стагоддзі творцы-рамантыкі казалі, што чалавек—гэта цэлы свет. Сёння для гэтага свету існуе вялікае мноства спакусаў, якія трэба нейкім чынам абысці, бо яны пагражаюць здароўю, і нават жыццю. Як не паддаца спакусам і захаваць сваё здароўе 25.01. вырашалі вучні 7-х і 8-х класаў нашай школы на мерапрыемстве, прысвечаным здароваму ладу жыцця. Аб’ектам увагі стаў нават шапагалізм і тэлефонная залежнасць, але ўсё ж найбольш гаварылася пра шкоду нікаціну і алкаголю. Навучэнцы спрабавлі падкрэсліць шкодную сутнасць алкаголю і нікаціну, прыдумвалі і дапісвалі мастацкі аповяд, у якім хлопчыкі павінны былі адмовіцца ад папяросы, прапанаванай ім старэйшымі школьнікамі, а таксама стварылі газету-праект, накіраваную супраць шкоднай залежнасці, з якой пазнаёмяць астатні клас на інфармацыйнай гадзіне. У час мерапрыемства актыўна працавалі каманды ўсіх класаў, абарона праектаў была эмацыйнай, што і не дзіўна, бо жыццё –гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека.
Шышла С. У.