Сёння ў рамках праекта. " Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" у 7в класе прайшлі заняткі " Вытокі мураванай Беларусі", прысвечаны першым мураваным помнікам нашай краіны. Вучні ўспомнілі сваё падарожжа з бацькамі і настаўнікамі ў г. Полацк - калыску беларускай дзяржаўнасці, дзе стаіць першы мураваны храм - Полацкая Сафія. Там жа і помнік полацкай архітэктурнай школы 12 ст. - царква Святога Спаса. Акрамя таго, вучні не абышлі ўвагай і яшчэ адзін помнік ужо гродзенскай архітэктурнай школы - Каложскую царкву ў Гародні. Сённяшняе завочнае падарожжа па Беларусі спрыяла ўсведамленню велічы Радзімы, гісторыя якой пачынаецца яшчэ ў далёкай старажытнасці.