Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Вучні "Палітра" - Пераможцы Рэспубліканскай выставы-конкурсу "Калядная зорка"

03.02.2025
Вучні "Палітра" - Пераможцы Рэспубліканскай выставы-конкурсу "Калядная зорка"

Вучні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай мастацкай студыі "Палітра" Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа№ 24 г. Барысава" – пераможцы Рэспубліканскай выставы-конкурсу "Калядная зорка"!!!


Вучні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай мастацкай студыі «Палітра» Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа№ 24 г. Барысава» – пераможцы Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Калядная зорка»!!!  1 студзеня 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXVIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».  Мэта мерапрыемства – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне вучняў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; захаванне і развіццё рэгіянальных народных традыцый; развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выяўленне і падтрымка юных талентаў.  Па выніках XXVIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» ўзнагароджаны:  Намінацыя «Зімовы спорт»  1 месца - Кажарская Яўгенія, 12 гадоў, «Вясёлы лыжнік», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная мастацкая студыя «Палітра», педагог Ржэуцкая Марыя Мікалаеўна, ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Барысава»  Намінацыя «Зімовыя святы Беларусі»  2 месца - Мярэжка Ульяна, 12 гадоў, «Гасцінец», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная мастацкая студыя «Палітра», педагог Ржэуцкая Марыя Мікалаеўна, ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Барысава»  Дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі: Амбросава Кіра, Сергіевіч Марыя, Семянкоў Міхаіл, Лукашэвіч Валерыя, Задруцкая Ангеліна, Лаўрэнкова Віялета, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная мастацкая студыя «Палітра», педагог Ржэуцкая Марыя Мікалаеўна, ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Барысава».  Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!!!

Ржэуцкая М.М., кіраўнік студыі «Палітра»

Версия сайта для слабовидящих