Вучні 8В класа наведалі "Бабулін куток"
Вучні 8В класа наведалі "Бабулін куток" i пачулі цікавы аповед пра побыт продкаў і пра тое, як, чым і чаму ў старажытнасці ўпрыгожвалі ёлку.
З вялікай цікавасцю і захапленнем аглядалі вучні арыгінальную ва ўсіх сэнсах выставу "Ёлачны шар", якую склалі ёлачныя ўпрыгожванні, зробленыя рукамі людзей, што працуюць у розных арганізацыях горада. Рознакаляровая зіхатлівая выстава заварожвала і прыцягвала ўвагу сваёй арыгінальнасцю, а ўсё гэта стракатае сузор'е узначальваў дзед Мароз,які абяцаў выканаць жаданне, калі патрымацца за яго пантофлік.
Уразіла вучняў і творчасць вядомага барысаўскага мастака Валерыя Шкарубы, карціны якога заварожваюць сваёй задуменнасцю, дакладнасцю перадачы вобразаў прыроды ў яе пераходных станах: у сутонні і на світанні, у змене пораў года і прыродных з'яў.
Наведванне бібліятэкі выклікала шмат эмоцый і, вядома ж, спрыяла развіццю эстэтычнага пачуцця вучняў, што гарманічна ўпісваецца ў саму сутнасць навагодніх святаў.
Вучні былі ўдзячны супрацоўнікам бібліятэкі за цёплы прыём
Шышла С.В.