Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Вучнi 4 "В" завiталi ў гарадскую бiблiятэку iмя Iвана Каладзеева

10.11.2023
Вучнi 4 "В" завiталi ў гарадскую бiблiятэку iмя Iвана Каладзеева

Сёння вучнi 4 "В" завiталi ў гарадскую бiблiятэку iмя Iвана Каладзеева, дзе пазнаёмiлiся з творамi Тамары Бунты.


Сёння вучнi 4 "В" завiталi ў гарадскую бiблiятэку iмя Iвана Каладзеева, дзе пазнаёмiлiся з творамi Тамары Бунты.
Тамара Пятроўна Бунта – пісьменніца і вядомы журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Сёння не хапае добрых дзіцячых кніг, якія б давалі правільныя арыенціры ў жыцці. Апавяданні Тамары Бунта менавіта такія. Напісаныя жывой мовай, яны сумныя і вясёлыя, у многім аўтабіяграфічныя.
Дарэчы сказаць, кніга “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка” перамагла ў літаратурным конкурсе Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пятнаццаць кароткіх гісторый з дынамічным, захапляльным сюжэтам, у якіх аўтар дасціпна, яскрава, часта з гумарам, апісвае розныя сітуацыі, якія здараюцца з дзецьмі ў школе і ў вольны час. У гэтых сітуацыях, часам няпростых, хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць свае першыя жыццёвыя выпрабаванні і пачынаюць разумець, што такое блізкія людзі, сапраўднае сяброўства, цудоўная музыка, любімыя кнігі, родная прырода і як важна ўсё гэта берагчы.
Абавязкова пачытайце апавяданні Тамары Бунта.

Версия сайта для слабовидящих