Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: +375-177-97-60-05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65а

Тыдзень роднай мовы. Радзімы непаўторны свет

25.09.2022
Тыдзень роднай мовы. Радзімы непаўторны свет

Гульня-конкурс юных краязнаўцаў


У рамках Тыдня роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №24 г. Барысава” адбылася краязнаўчая гульня-конкурс “Радзімы непаўторны свет”, прысвечаная знаёмству з некаторымі раслінамі, ягадамі, грыбамі і птушкам.

Вучні 5-х класаў разам са сваімі бацькамі паспрабавалі разгадаць некаторыя таямніцы свету жывой прыроды вакол нас. Нашы далёкія продкі не мелі магчымасці купіць лекі ў аптэцы ці ўвогуле трапіць на прыём да ўрача. Таму яны прызвычаіліся знаходзіць лекі ў навакольным свеце.

Акрамя карыснай інфармацыі, удзельнікі адгадалі зашыфраванае ў крыжаванцы слова, адказалі на пытанні віктарыны, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў жывую прыроду.

А пасля ўсе ўдзельнікі былі запрошаны на экскурсію ў школьны музей духоўнай і матэрыяльнай культуры “Зямля пад белымі крыламі”.

Святлана Васільеўна Шышла, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

Версия сайта для слабовидящих