Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: +375-177-97-60-05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65а

Святыні маёй Радзімы

26.02.2024
Святыні маёй Радзімы

У рамках Тыдня беларускай мовы вучні 3 “Г” і 4 “А” класаў запусцілі чэлендж легапраектаў “Святынi маёй Радзiмы”.


У рамках Тыдня беларускай мовы вучні 3 “Г” і 4 “А” класаў запусцілі чэлендж легапраектаў “Святынi маёй Радзiмы”.

Святыня - гэта тое, што з’яўляецца асабліва дарагім, што любоўна захоўваецца і шануецца. Што ж з’яўляецца святыняй у вачах дзяцей?

Для Рабцэвіча Мацвея і Лапыцькі Максіма – гэта Францыск Скарына, першавыдавец і асветнік. Для дзяўчынак Гаро Арыны, Крываручка Сафіі, Марцінчык Ілоны і Чулковай Паліны – гэта нашы старажытныя гарады. Для Куліновіч Яраславы, Меляшкевіч Яраславы, Ільюшонак Карыны і Догеля Яўгена – гэта крыж Еўфрасінні Полацкай. А для Стасюкевіч Наталлi   і Касцюковіч Яўгеніі – звычайныя васількі. Самыя яркія эмоцыі выклікала праца хлопчыкаў Клундука Аляксандра, Валасача Ягора і Каваленкі Багдана, дзе ў назве нашай краіны кожная літара мае свой колер і значэнне.

Дзякуючы чэленджу, вучні выказалі свае адносiны да спадчыны беларускага народа.

А.Г.Хахлунова, настаўнік-дэфектолаг, кіраўнік ШВМА

Версия сайта для слабовидящих