Свет вакол нас. Птушкі Беларусі
19.02.2026 лідары 6 “Г” класа правялі сустрэчу для вучняў 3 “Г” класа. Зараз у школе праходзіць Тыдзень роднай мовы, тамумы і вырашылі пазнаёміць нашых малодшых сяброў з беларускімі назвамі птушак, якія жывуць побач з намі. Спачатку мы прапанавалі па фота пазнаць птушак Беларусі, пасля – па іх спевах. А далей было самае цікавае для вучняў: зрабіць птушку з легаканструктара і прадставіць яе. Былі і вельмі падобныя да арыгінала работы, і аўтарскае бачанне навакольнага свету. Мерапрыемства спадабалася ўсім: і вучням 3-га класа, і шэфам. Такія сустрэчы збліжаюць і выхоўваюць лідарскія якасці.
Спецкоры Анастасія Глушань і Сафія Матусевіч, 6г клас
Больше фото по ссылке
.