У ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысава” працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
Працягваецца традыцыйная школьная акцыя “Смак роднай мовы”. Усё, як у паэта Навума Гальпяровіча, які пісаў: “… Не, я не супраць розных іншых моў, // Але мне роднай смак заўсёды мілы.// І я – падданы беларускіх слоў, // Тых, да якіх Радзіма прычасціла”.
У беларусаў так багата спрадвечных каларытных мілагучных слоў, іх трэба вывучаць, успамінаць і вымаўляць: вясёлка, аксаміткі, кудзеркі, пялёсткі, валошка, жывіца, сцяжынка, водар і шмат іншых. І нашы вучні з ахвотай спрабавалі гэтыясловы на смак іх гучання.
Л.М.Лапянок, намеснік дырэктара па ВР