Лідары інжынерна-тэхнічнага цэнтра арганізавалі для ўдзельнікаў сапраўднае інтэрактыўнае падарожжа па нашай краіне.
«Роднае – народнае»: як прайшла субота ў сямікласнікаў
3 кастрычніка вучні 7-х класаў сталі ўдзельнікамі патрыятычнага праекта «Роднае – народнае».
Лідары інжынерна-тэхнічнага цэнтра арганізавалі для ўдзельнікаў сапраўднае інтэрактыўнае падарожжа па нашай краіне. Гэта было не проста знаёмства з гарадамі і замкамі, а пагружэнне ў жывую памяць народа: традыцыі, дасягненні, народныя гульні і… нават «салодкую» гісторыю Беларусі.
Пачалася сустрэча з сімвалічнага клубка «Адзінства». Кожны ўдзельнік падзяліўся сваімі асацыяцыямі, звязанымі з Радзімай. У выніку атрымалася цэлая сетка думак, якая яшчэ раз нагадала: мы — адзін народ, адна зямля і адна спадчына.
Пасля гэтага каманды праверылі свае веды ў анлайн-квэсце «Роднае – народнае». Дарэчы, прайсці яго можа кожны жадаючы — спасылка ўжо чакае вас на старонцы школьнага сайта “Вучням”!
Фіналам мерапрыемства стала дэгустацыя цукерак беларускіх вытворцаў. Вучні не толькі пачаставаліся прысмакамі, але і даведаліся цікавыя факты пра гісторыю іх стварэння.
Дзякуй усім за актыўны ўдзел! Далучайцеся да нашага праекта і вы — давайце вывучаць Беларусь разам!
Л.М.Лапянок, кіраўнік ІТЦ
#24школаБорисов
#24школаБорисов_РоднаеНароднае
#24школаБорисов_6день
#РоднаеНароднае