21 лютага вучні і настаўнікі далучыліся да рэспубліканскай дыктоўкі “Памяць і гонар”, што праводзіў Інстутут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
21 лютага вучні і настаўнікі далучыліся да рэспубліканскай дыктоўкі “Памяць і гонар”, што праводзіў Інстутут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У прывітальным слове дырэктар гэтай установы І.Л.Капылоў адзначыў, што мэта рэспубліканскай дыктоўкі – “гэта праверка ўзроўню валодання нормамі беларускай літаратурнай мовы, а таксама гэта яшчэ і магчымасць звярнуць увагу на прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова, далучыцца і адчуць энергію і самабытнасць роднай мовы, адчуць смак і водар беларускага слова, а таксама прадэманстраваць сваю любоў і павагу да нашай Радзімы, да нашай зямлі, да яе гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны, якую стварыў народ”.
Таццяна Мікалаеўна Ісаева, настаўнік беларускай мовы і літаратуры