Пазнавальная гульня "Роднае - народнае"
"Роднае - народные" - так называлася інтэрактыўна-пазнавальная гульня "Роднае - народнае", якая адбылася ў Міжнародны дзень роднай мовы і завяршыла мерапрыемствы тыдня гуманітарных навук. Вучні 5-х класаў сталі ўдзельнікамі выставы "Беларускія мастакі - дзецям", а вучні 6-7 класаў наведалі інтэрактыўныя моўныя лабараторыі "Пад стрэхамі прадзедаў", "Чарадзейныя нітачкі", "Жаночы след у гісторыі Беларусі", "Свет вакол нас", "Расці вялікі". Вучні даказалі, што любіць сваё - гэта ведаць і шанаваць мову, гісторыю і культуру сваёй краіны. Бо роднае - народнае.
Лапянок. Л.М.