Памяць - гэта святы абавязак моладзі перад героямі мінулых страшных дзён
Сенная ў вучняў паралелі 8-х класаў быў незвычайны марш-кідок. Яны наведалі брацкія могілкі, дзе пахаваны ваяры з 1-й гвардзейскай стралковай Маскоўска-Мінскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі, якая ўдзельнічала ў абароне ў 1941-м і ў вызваленні, у1944-м, нашага горада ад фашысцкіх захопнікаў. Камандаваў дывізіяй ў час вызвалення ўраджэнец Барысава Герой Савецкага Саюза, на той час палкоўнік, а пазней генерал-маёр, П. Ф. Тоўсцікаў. Вучні старанна, з удзячнасцю даглядалі могілкі і ўважліва слухалі аповяд пра гераічнае вызваленне горада 30 чэрвеня 1944-га года. Памяць - гэта святы абавязак моладзі перад героямі мінулых страшных дзён
Шышла С. У.