Напярэдадні свята Перамогі паралель 7-х класаў, а таксама 6Г наладзілі сустрэчу са старшынёй ветэранскай арганізацыі горада З.П.Маханёк. Спачатку сямікласнікі запрасілі госцю ў школьны краязнаўчы музей наведаць экспазіцыю, наладжаную да 80-годдзя Перамогі “80 год памяці”, а затым запрасілі ў актавую залу, дзе дэманстраваўся дакументальны фільм пра пасляваенны Барысаў, і папрасілі распавесці пра аднаўленне горада, пра пасляваенны час, пра тыя праблемы, з якімі сутыкнуліся людзі пасля вайны. Вучні ўважліва слухалі пранікнёны аповед пра разбурэнні, голад, барацьбу за жыццё, жахлівую галечу, і ў іх вачах было шчырае спачуванне і жаль. Звычайна ім распавядалі пра ўпартае змаганне, лютасць фашыстаў, мужнасць герояў, а сёння яны адкрылі для сябе змаганне за жыццё пасля вайны, і гэта было таксама вельмі складана і цяжка.
Шышла С. У., кiраунiк 7В