Государственное учреждение образования «Средняя школа №24 г. Борисова»
телефон: 97 60 05; 97 60 01
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65а

Лето на пользу. Наведванне гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".

07.06.2021
 18
Лето на пользу. Наведванне гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".

Экскурсійная група хлопцаў і дзяўчат нашай 24 школы выправілася ў бок Радашковіч паглядзць, як жа яно было тады, у далёкія саракавыя, бо менавіта тут, дзякуючы адсутнасці вялікага шляху, захаваліся ўмацаванні, ДОТы, якія будаваліся на выпадак вайны.


Ужо  хутка на календары будзе 22 чэрвеня - чорная дата для нашай краіны, бо ў гэты дзень 80 год назад пачалася Вялікая Айчынная вайна. Памяць аб мужных змагарах  старанна ўшаноўваецца ў Беларусі і ў нашай школе таксама. Вучні глядзяць фільмы, наладжваюць конкурсы, гульні, успамінаюць герояў вайны, наведваюць памятныя месцы тых гераічных падзей. Адно з іх - гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна". 

Экскурсійная група хлопцаў і дзяўчат нашай 24 школы выправілася ў бок Радашковіч паглядзць, як жа яно было тады, у далёкія саракавыя, бо менавіта тут, дзякуючы адсутнасці вялікага шляху, захаваліся ўмацаванні, ДОТы, якія будаваліся на выпадак вайны. Гэта толькі невялікі кавалак агромністай, паўз усю мяжу, лініі абароны. Сюды пасля было перавезена мноства ваеннай тэхнікі і адчынены музей, які размясціўся на 30 гектарах.

Літаральна ўсе адзінкі баявой тэхнікі, і савецкай, і замежнай, выстраіліся як на парад. Ад матацыклаў да самалётаў, нават браняпоезд можна ўбачыць у гэтым месцы. Менавіта тут можна ўявіць вялікую сталёвую моц і адчуць  жах перад ёй. Можна не проста паглядзець, але і пастраляць таксама з самай сапраўднай зброі таго часу: вінтоўкі Мосіна, кулямёта “Максім”, таго самага, у які апошнюю ваду ўлівалі асмяглыя абаронцы Брэсцкай крэпасці, каб лепш страляў. Стрэлы моцна аддаваліся ў вушах. Дык гэта рэдкія, адзіночныя. А калі ўявіць вайсковыя падраздзяленні, дзе страляюць усе, і не толькі з вінтовак і кулямётаў?..

Асноўная экскурсія праходзіла ўздоўж лініі абароны, дзе размешчаны артылерыйскія і кулямётныя ДОТы, самыя тонкія месцы сцен ў якіх складаюць 80 см.  у таўшчыню. Вучні мелі магчымасць спусціцца ў каземат, дзе размяшчаўся артылерыйскі разлік з пяці чалавек, і паглядзець, як працуе пушка: закладаецца зарад вагою 9 кг., націскаецца спуск, куды адлятае гільза, дзе складзіруюцца снарады, знаходзяцца генератары і вінтыляцыйная сістэма, размяшчаецца камандзір ДОТа, і як ён ажыццяўляе кіраўніцтва. Вучні мелі магчымасць прайсці па траншэі, зазірнуць у бліндаж і нават пакіраваць самай сапраўднай пушкай. Вельмі прыемна было чуць, як хлопчыкі, зайшоўшы ў ангар з тэхнікай, тут жа пачыналі называць, дзе што, чыё яно і чым карысна. Гэта значыць, што ваенныя падзеі цікавяць маладое пакаленне, што памяць жыве. Жыве, каб не дазволіць паўтарыцца чамусьці падобнаму, каб быць выртым тых, хто не прыйшоў з вайны…

Свялана Васільеўна Шышла, кіраўнік экскурсіі

Версия сайта для слабовидящих