Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Крыніцы роднай мовы

21.02.2024
Крыніцы роднай мовы

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы


21 лютага - вялікае свята роднай мовы. У гэты дзень вучняў чакалі інтэрактыўныя перапынкі, а беларуская мова гучала на ўроках і мерапрыемствах.

Найбольш актыўнымі сталі вучні 4 “Г” класа разам з класным кіраўніком Алай Яўгеньеўнай Астапенка. Бяром у іх інтэрв’ю: “Ад нашых прадзедаў нам засталася спадчына, самы вялікі скарб - родная беларуская мова, якая сёння святкуе свой дзень. Гэты дзівосны скарб беларусаў уваходзіць у нашае жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы: матуля, калыска, Бацькаўшчына... Пяшчотай і цеплынёй вее ад іх. Яны, як подых летняга ветрыку, як празрыстыя нашы крыніцы. На беларускай мове напісана шмат вершаў. Сёння дзеці чыталі вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Р. Барадуліна, М. Танка аб роднай мове, Беларусі. Мае вучні стараліся сёння размаўляць на роднай мове, успаміналі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі крыжаванкі. Мы з вучнямі прыйшлі да аднаго: мы - беларусы, нам трэба любіць і шанаваць сваю мову. Нам вельмі хацелася, каб наша беларускае слова жыло шмат стагоддзяў і радавала сваёй прыгажосцю і мілагучнасцю іншыя пакаленні. Мова жыве - жыве  народ”.

А.Я.Астапенка, Л.М.Лапянок

Версия сайта для слабовидящих