Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Краязнаўчы праект "Свет вакол нас "

05.11.2025
Краязнаўчы праект "Свет вакол нас "

 Краязнаўчы праект "Свет вакол нас "

Калі раней вялася размова пра спрадвечны раслінны свет Радзімы, то на гэты раз вучні 8-х класаў звярнуліся да "замежных гасцей" на нашым агародзе, якія тут так добра і даўно прыжыліся, карыстаюцца такой вялікай павагай, што ўжо ўсе і забыліся пра іх паходжанне.
Такім чынам, васьмікласнікі даведаліся, як трапіла бульба на нашы палі, як яна перамагла цынгу. Незвычайным было даведацца, што памідоры - гэта ягады і яшчэ да 19 ст. у некаторых краінах яны лічыліся атрутнымі, а ў Беларусі наладжваецца цэлы фестываль у гонар памідора.
Уразіла слухачоў і карысць агуркоў, якія складаюцца на 90% з вады, але пры гэтым унікальны сваім вітамінна-мінеральным складам, змаганнем з узроставымі змяненнямі і такой хваробай як цукровы дыябет.
Не засталася ў баку і морква, якая б'е ўсе рэкорды па ўтрыманню карысных рэчываў і больш за ўсё запамагае захаваць зрок.
Адным словам, шмат новых незвычайных фактаў адкрылася сёння вучням 8-х класаў. У завяршэнні занятка яны ўзгадалі краіны паходжання разглядаемай гародніны і адгадалі крыжаванку, у якой былі заключаны цікавыя факты пра герояў сённяшняга занятка. Вельмі хацелася б, каб пачутае паўплывала на культуру спажывання падлеткаў

Шышла С. У.



 

Версия сайта для слабовидящих