Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Кірмаш прафесій

16.05.2026
Кірмаш прафесій

Абласны кірмаш- фестываль прафесій, дзе бралі ўдзел усе сярэдне-спецыяльныя ўстановы адукацыі Міншчыны, куды можна паступаць пасля 9-га класа.


Кірмаш прафесій

Кірмаш. Гэта слова са старажытнасці мае трывалыя асацыяцыі: весялосць, урачыстасць захапленне, магчымасць знайсці нешта патрэбнае для сябе.
Кірмаш прафесій - гэта адносна нядаўняе паняцце, але змест яго той жа. І ў гэтым сёння ўпэўніліся нашы васьмікласнікі, калі трапілі на абласны кірмаш- фестываль прафесій, дзе бралі ўдзел усе сярэдне-спецыяльныя ўстановы адукацыі Міншчыны, куды можна паступаць пасля 9-га класа. Выкладчыкі і навучэнцы не проста прадстаўлялі сваю ўстанову. Яны дэманстравалі дасягненні сваіх вучняў. Чаго толькі тут не было, ад кветак і магніцікаў да выпечкі і нават сухарыкаў з натуральнай травяной прыправай! Усе проста ззяла і пералівалася мноствам колераў і адценняў. І ўсё гэта дыхала талентам і творчасцю, вельмі часта гучалі словы "як сям'я", "агульныя інтарэсы", "падтрымка". Кожны наведвальнік сапраўды мог сабе прыгледзець прафесію па густу. Некаторыя з вучняў прыходзілі сюды з бацькамі, каб адразу абмеркаваць навучанне і задаць патрэбныя пытанні.
Гэта на самай справе ўнікальны фестываль.


 

Версия сайта для слабовидящих