У 5-ым “В” аж 17 вучняў удзельнічала ў кірмашы, пяцёра з іх з’явіліся са сваімі мамамі.
Звініць ў залатых промнях асенняга сонца вясёлы лістапад. Шапочуць і кружацца роем лісточкі, паволі апускаючыся на зямлю. І гэтак жа зухавата гудзела ў суботу перад храмам святога Уладзіміра дзятва з 24-ай школы, дзе быў наладжаны кірмаш да дня Пакроваў Святой Багародзіцы і Дня матулі. Некаторыя з дзяцей тут са сваімі мамамі, якія дапамагалі ў продажы. Сталы гандляроў літаральна ламіліся ад разнастайнага асартыменту: тут і садавіна, і агародніна, і нарыхтоўкі на зіму, і безліч разнастайных ласункаў. Арыгінальныя сувеніры і падзелкі таксама прытаіліся на сталах і пазіралі цікаўнымі вочкамі на стракаты натоўп, які мітусіўся і гудзеў, як вулей. Кожны выбіраў сабе нешта па густу.
У 5-ым “В” аж 17 вучняў удзельнічала ў кірмашы, пяцёра з іх з’явіліся са сваімі мамамі. Сумесныя справы заўсёды з’ядноўваюць калектыў.