Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

“Хай роднае слова гучыць, як песня жаўрукова!”

22.02.2025
“Хай роднае слова гучыць, як песня жаўрукова!”

21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы


21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу свядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.

Дэвізам святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў гэты дзень у ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысава”, сталі словы “Хай роднае слова гучыць, як песня жаўрукова!”.

У гэты дзень настаўнікі і вучні мелі магчымасць наведаць святочныя інсталяцыі і атрымаць у падарунак паштоўкі-віншаванні, закладкі і іншыя патрэбныя дробязі. Гасцінна сустракалі наведвальнікаў школьныя экскурсаводы ў музеі духоўна-матэрыяльнай культуры беларусаў “Зямля пад белымі крыламі”. У бібліятэцы “Чытай-Град” адбыўся культурны чэлендж “Чытаем па-беларуску!” Ва ўсіх класах прайшлі мерапрыемствы, розныя па фармаце, але аб’яднаныя агульнай назвай “Размаўляем па-беларуску”. Падчас агульнай школьнай акцыі “Смак роднага слова” вучні працавалі над тлумачэннем спрадвечна беларускіх слоў і складалі воблакі слоў: арэлі, ветразі, жывіца, кудзеркі, усмешка, альтанка, журавіны, святаяннік і іншыя. На ўроках настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прапанавалі вучням праверыць свае веды праз удзел у моўных віктарынах і анлайн-праектах. Былі арганізаваны і іншыя мерапрыемствы.

Дзень роднай мовы завершаны, аднак працягваюцца мерапрыемствы Тыдня беларускай мовы і літаратуры, якія ў 2025 годзе аб’яднаныя тэмай “Быць беларусам!”. Запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць у іх. Будзе цікава і пазнавальна.

Л.М.Лапянок, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Версия сайта для слабовидящих