Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Гульнявая праграма “Мультыманія"

22.02.2024
Гульнявая праграма “Мультыманія"

Для вучняў першых класаў была арганізавана гульнявая праграма “Мультыманія", прысвечаная Дню роднай мовы


21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Для вучняў першых класаў была арганізавана гульнявая праграма “Мультыманія”, якая прайшла цікава, запамінальна і ярка.

Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана ўважліва паглядзець беларускія мультфільмы “Каток – залаты лабок”, “Дзед”, “Ліса, мядзведзь і мужык”, “Піліпка”, а потым выканаць некалькі заданняў. Першакласнікам было патрэбна па малюнку здагадацца, да якой ён казкі, па вытрымках з тэксту ўзнавіць назву казкі, расставіць кадры з мультфільма ў правільным парадку, скласці пазл і намаляваць катка з казкі “Каток – залаты лабок”.

З усімі заданнямі ўдзельнікі гульні справіліся на “выдатна”. Асабліва было прыемна тое, што ўсе стараліся размаўляць на роднай мове.

Класны кіраўнік 1 “Г” класа В.В.Юзава

Версия сайта для слабовидящих