Канікулы – гэта час не толькі адпачынку, але і падарожжаў.
Канікулы – гэта час не толькі адпачынку, але і падарожжаў. Многія класныя кіраўнікі стараюцца паказаць выхаванцам нешта цікавае і адметнае з нашай унікальнай спадчыны. Адзіная праблема – невялікая колькасць удзельнікаў: хтосьці ў бабулі, хтосьці глядзіць малодшага браціка ці сястрычку, хтосьці адчувае сябе кепска і г.д.
Таму класныя кіраўнікі 6-х класаў нашай 24-й школы паспрабавалі вырашыць праблему праз вочна-завочную экскурсію. У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі яны наладзілі экскурсію на вуліцу П.Р. Лапаціна, якая з’яўляецца цэнтральнай у старой частцы горада і выходзіць да плошчы 900-годдзя. Вуліцу ведаюць усе, чаго не скажаш пра асобу, у гонар якой яна атрымала назву.
Улічваючы вышэй акрэсленую праблему, настаўнікі падзялілі экскурсійны паход на дзве часткі. Спачатку ў школьным музеі экскурсанты даведаліся пра асобу П.Г. Лапаціна і яго дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, а потым ужо была наладжана ўласна эскскурсія на вуліцу, дзе вучні ўбачылі памятную шыльдачку, а таксама змаглі паглыбіць веды пра саму асобу Героя Савецкага Саюза.
Тыя ж, хто адсутнічаў, пабываюць там самі, толькі цяпер яны абавязкова ўспомняць і нават змогуць распавесці родным ці сваім гасцям, аб унікальнай аперацыі пад кіраўніцтвам Пятра Рыгоравіча па вярбоўцы нямецкага інжынера, які займаўся распрацоўкай аперацыі “Цытадэль” –гэта бойка на Курскай дузе, якая доўжылася 49 дзён на адлегласці 200-т кіламетраў ад Арла да Бергарада і лічыцца пераломным момантам у ходзе вайны.
Дзякуючы прынесеным дакументам, Чырвоная армія належным чынам падрыхтавалася да дзеянняў ворага і змагла выстаяць. А камандзір беларускай партызанскай брыгады “Дзядзькі Колі” атрымаў Зорку Героя. Але яшчэ больш цікава і неверагодна, што рашаючым момантам у аперацыі па перавярбоўцы стала каханне нямецкага афіцэра да простай беларускай дзяўчыны.
Наша гісторыя хавае шмат цікавых таямніц, аб якіх абавязкова патрэбна гаварыць, якія патрэбна вывучаць, каб адчуваць сябе часткай вялікага беларускага народа.