Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

Cкончылася летняя працоўная практыка

31.07.2026
Cкончылася летняя працоўная практыка

Навучэнцы не толькі дапамагалі на прышкольным участку, але і мелі магчымасць задумацца аб сваёй будучай прафесіі.


Сёння скончылася летняя працоўная практыка 8" В" класа. Сёлета яна была надзвычай рознабаковай прадуктыўнай. Навучэнцы не толькі дапамагалі на прышкольным участку, але і мелі магчымасць задумацца аб сваёй будучай прафесіі.
Яны наведалі адно з буйнейшых прадпрыемстваў горада - завод БАТЭ, дзе мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з амаль 80-гадовай гісторыяй вытворчасці электроннага абсталявання, але і даведацца, якія спецыяльнасці тут патрэбны, дзе іх можна набыць, які заробак на прадпрыемстве і нават тое, як яно клапоціцца пра здароўе сваіх завадчан.
Акрамя таго, вучні мелі магчымасць наведаць яшчэ і лясгасаўскі пітомнік з мноствам маленькіх дрэўцаў, якія чакалі іх дапамогі ў барацьбе з пустазеллем. Больш за сотню маленькіх туек праводзілі вучняў удзячным позіркам, а працаўнікі лясгаса паклапаціліся аб тым, каб дзеці не чакалі на спякоце аўтобус, і падвезлі так, каб далей дайсці можна было пехатою. Вось так у згодзе незаўважна і прайшла апошняя летняя практыка 8 "В" класа.

Версия сайта для слабовидящих