Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: 97 60 05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65-А

“Акрыляе роднае слова”

20.02.2024
“Акрыляе роднае слова”

Аўчыннікаў Максім, вучань 3 “Г” класа, стаў лаўрэатам раённага паэтычнага конкурсу чытальнікаў на беларускай мове “Акрыляе роднае слова”.


Аўчыннікаў Максім, вучань 3 “Г” класа, стаў лаўрэатам раённага паэтычнага конкурсу чытальнікаў на беларускай мове “Акрыляе роднае слова”. 

У 2024 годзе конкурс быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіўся ў рамках святкавання Дня роднай мовы з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай мовы. У ім прынялі ўдзел 79 вучняў (28 – узроставая катэгорыя 1-4 класы) з 37 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна.

Сярод пераможцаў конкурсу – вучань 3 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысава” Аўчыннікаў Максім, які ўзнагароджаны дыпломам 3 ступеніва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы. Максім выканаў верш Петруся Броўкі “Зварот музыканта”.

Віншуем з перамогай Максіма і яго настаўніцу Ірыну Уладзіміраўну Стасюкевіч і жадаем далейшых поспехаў у пазнанні роднай мовы.

Л.М.Лапянок, намеснік дырэктара па ВР  

Версия сайта для слабовидящих