Акцыя "Смак роднай мовы",
З 16.02. у школе пачаўся тыдзень гуманітарных навук. Ужо з панядзелка адна з рэкрэацый на другім паверсе напоўнілася выказваннямі пра родную мову і яе значэнне ў жыцці кожнага беларуса.
Тут жа пачалася акцыя "Смак роднай мовы", якая ўключае ў сябе пару дзясяткаў вельмі прыгожых слоў беларускай мовы, якія вучні павінны перакласці з рускай мовы. Да слова дадаецца малюнак для больш цэласнага ўспрымання, калі яго не ведае вучань.
Словы размяркоўваліся згодна лексічным групам: расліны, ягады, жывёлы, прыродныя з'явы і іншае.
Гучанне выбраных слоў проста заварожвае прастатой і мілагучнасцю. Вучні з задавальненнем пісалі на стыкерах беларускі адпаведнік і прымацоўвалі да дошкі. Найбольш спадабаліся вучням словы сунічка, святаяннік, гарлачык, шыпшына, вавёрка, вясёлка, маладзік, мяцеліца, завея і іншыя.
Шышла С. У.
.