Государственное учреждение образования "Средняя школа №24 г. Борисова"
телефон: +375-177-97-60-05
email: upk24@rooborisov.by
222521, г. Борисов, ул. Пирогова, 65а

“Духам адзінства жывуць беларусы”

28.02.2021
“Духам адзінства жывуць беларусы”

Вялікім святам 26 лютага завяршыліся мерапрыемствы да Дня роднай мовы.


У рамках правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры і Дня роднай мовы 26 лютага ў актавай зале нашай школы адбылося свята беларускай культуры “Духам адзінства жывуць беларусы”. Асноўная ідэя свята – захаванне духоўнай спадчыны Беларусі, непарыўная сувязь гісторыі народа з днём сённяшнім, прапаганда нацыянальных культурных традыцый.

Мерапрыемства распачалося беларускім народным танцам. Затым вядучыя “запрасілі” прысутных у госці да беларуса.

Спачатку беларус “расказаў” пра прыгжосць роднага краю, апісаную многімі паэтамі і пісьменнікамі ў мастацкіх творах. Гучаў верш Пятруся Броўкі “Зямля Беларусі”, які чытала Шаблоўская Любоў. Дастойным працягам апісання любові да Бацькаўшчыны сталі паэтычныя радочкі верша Алеся Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”, пакладзеныя на музыку, у выкананні Кульгавага Данііла.

Не заўсёды спакойна жылося беларусу на роднай зямлі. Што прыйшлося перажыць пад прыгнётам і ў ваенныя гады таксама “распавёў” беларус вершамі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, баладай Аркадзя Куляшова.

Не забыў беларус і пра заўзятую і шчырую працу. Гучалі радочкі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

А вучні 8-х класаў прадставілі прэзентацыю свайго знаёмства з беларускімі нацыянальнымі стравамі “Рэстаран “У Тараса”. Відэафільм “Гісторыя беларускай страўні” даў магчымасць гледачам пазнаёміцца са спосабам прыгатавання некаторых страў, якія былі на стале нашых продкаў.

Танцавалі, чыталі вершы, “вучыліся гатаваць” . І пагуляць ў беларускія гульні прапанавалі прысутным. Краўчанка Станіслава, вучаніца 6 “А” класа, правяла гульню “Цыбуля”.

Напрыканцы “беларус” пажадаў: “Жывіце ў згодзе і радасці, вучыцеся ў нашых продкаў мудрасці, помніце іх запаветы, бо без памяці няма сумлення”.

Іна Анатольеўна Валынчыц, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

 

Версия сайта для слабовидящих